КрокваГерб. ( — «кроква») — геральдычная фігура. На найбольш старажытных гербах спачатку служыла ўмоўным абазначэннем ранення. Мае выгляд двух перавязяў, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху шчыта, утвараючы форму вялікай грэчаскай літары Λ. Перакуленай кроквай называюць фігуру, якая выходзіць з ніжняй часткі шчыта, утвараючы форму лацінскай літары V.

З прычыны падабенства да канструкцыі даху сімвалізуе будоўлю, дах замка, ваенныя машыны, драўляныя вежы. З’яўляецца знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый, азначае таксама апеку.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Геральдычныя фігуры Катэгорыя:Арнамент Катэгорыя:Ваенная геральдыка Катэгорыя:Знакі адрознення Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі