За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Навагрудскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: У гета ў пасёлку Любча (жнівень 1941 — 13 чэрвеня 1942) былі забітыя сотні чалавек. У двух гета ў горадзе Навагрудак (снежань 1941 — восень 1943) былі забітыя каля чалавек. З гета вёскі Дзяляцічы (да позняй восені 1941) 100 яўрэяў перавялі ў Любчу. У гета вёскі Малыя Вераб’евічы (жнівень 1941 — 8 жніўня 1942 альбо 3 ліпеня 1943) загінула 935 чалавекЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.»].

У Навагрудскім раёне 23 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Ярмоловіч Ян і Юзэфа, Цімошка МагдаленаЯд Вашем. История спасения. Ярмолович Юзефа. , Пенда Канстанцін, Аляксандра і ІванЯд Вашем. История спасения. Пендо Александра. , Лаўскія Аляксандр і АленаЯд Вашем. История спасения. Лавский Александр. , Буінскі Юстын і ВераЯд Вашем. История спасения. Буинский Юстин. , Расткоўскія Юльян і ЯнаЯд Вашем. История спасения. Ростковский Юлиан. , Святкоўская ГаннаЯд Вашем. История спасения. Святковская Анна. , Казлоўскія Канстанцін, Уладзімір і ГенадзьЯд Вашем. История спасения. Козловский Константин. , Тарнецкая БарбараЯд Вашем. История спасения. Тарнецкая Барбара. , Баброўскія Францішак, Францішка, Марыя, Міхал і СтэфанЯд Вашем. История спасения. Бобровская Мария. .

У Наваградку ўсталяваныя 3 помнікі забітым нацыстамі габрэям, у Любчы — 2 помнікі, у Малых Вараб’евічах — адзін.

Крыніцы

Літаратура

Навагрудскі раён Катэгорыя:Гісторыя Навагрудскага раёна