Лаўрэнцій Лаўрэнцьевіч Блюментрост () — адзін з ініцыятараў стварэння і першы прэзідэнт (1725—1733) Пецярбургскай акадэміі навук.
Медыцынскую адукацыю атрымаў у Гале, Оксфардзе і Лейдэне (1713). З 1719 г. лейб-медык Пятра I. Суправаджаў цара ў яго падарожжы па Еўропе. У 1733 звольнены, высланы ў Маскву, дзе з 1738 быў старшым доктарам Галоўнага ваеннага шпіталя і дырэктарам шпітальнай школы.
Крыніцы
Літаратура БЛЮМЕНТРОСТ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://old.bigenc.ru/medicine/text/1870834 Дата обращения: 28.12.2024