Doom Troopers (другая назва — Mutant Chronicles: Doom Troopers) — відэагульня ў жанры платформер, распрацаваная кампаніяй Adrenalin Entertainment і выдадзеная Playmates Interactive для гульнявых платформаў Sega Mega Drive/Genesis і SNES у 1995 годзе.
Агляд Цёмны Легіён () з дапамогай зомбі і мутантаў захапіў уладу над зямлёй. Яму процістаяць сілы супраціўлення, што змагаюцца супраць захопнікаў.
Гульня з’яўляецца платформерам з відам збоку і двухмернай графікай. У ёй некалькі ўзроўняў, на якіх прысутнічаюць ворагі і карысныя прадметы (напрыклад, боепрыпасы). Асноўная задача на ўзроўнях — прайсці іх ад пачатку да канца, знішчаючы ворагаў. Гуляць трэба будзе за салдатаў супраціўлення, пехацінцаў Мітча Хантэра і Макса Стайнера.
Водгукі Крытыкі далі ў асноўным невысокія ацэнкі. Інфармацыйны сайт All Game Guide і гульнявы часопіс GamePro ацанілі гульню ў 2,5 і 2 балы з 5Doom Troopers: Mutant Chronicles — ацэнкі гульні на сайце MobyGames.
Крыніцы
Катэгорыя:Платформеры Катэгорыя:Відэагульні 1995 года Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў ЗША