ВогнетушыльнікРусско-белорусский терминологический словарь по металлургическому производству / А. П. Ласковнев, Н. Н. Немкович, А. Т. Волочко; Национальная академия наук Беларуси. Физико-технический институт. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 431 с. — ISBN 985-08-0250-2: 75000.00. — C. 218 — пераносная ці перасоўная прылада для тушэння ачагоў пажару за кошт выпуску назапашанага вогнетушыльнага рэчыва. Ручны вогнетушыльнік звычайна ўяўляе сабой цыліндрычны балон чырвонага колеру з соплам або трубкай. Пры ўвядзенні вогнетушыльніка ў дзеянне з яго сопла пад вялікім ціскам пачынае выходзіць рэчыва, здольнае патушыць агонь. Такім рэчывам можа быць пена, вада, якое-небудзь хімічнае злучэнне ў выглядзе парашка, а таксама дыяксід вугляроду, азот і іншыя хімічна інэртныя газы. Вогнетушыльнікі ў Беларусі павінны знаходзіцца ва ўсіх вытворчых памяшканнях, а правілы дарожнага руху многіх краін абавязваюць трымаць вогнетушыльнік у кожным аўтамабілі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пажарная бяспека