Аляксандр Іванавіч Нос (hertczog Allexander Nus (Nos, Nosza); herczog Allexander; herczog Nossik (Noske); Alexander Iuanovicz dux; князь Олександр(о) (Иванович) Нос) — вялікалітоўскі арыстакрат, князь пінскі.

Праўнук Нарымонта Гедзімінавіча, сын князя Івана Юр’евіча НосаPuzyna J. Potomstwo Narymunta Gedyminowicza // Miesięcznik Heraldyczny. 1932. R. 11. № 10. — S. 187‒188; № 11. — S. 197‒198;Krupska A. Nos. — S. 208. Упершыню згаданы, магчыма, у 1418, а пэўна ў 1425 годзе. Ян Длугаш называў яго «русінам», то-бок праваслаўным(Dlugossii J. Annales. Lib. XI. P. 86).

Вясной 1418 года, магчыма, удзельнічаў у вызваленні Свідрыгайлы са зняволення ў Крамянецкім замку. Проста пра гэта піша толькі Длугаш у 2-й палове XV ст. («Alexander Nosch… dux»(Dlugossii J. Annales. Lib. XI. P. 86)), а ў сучаснай падзеям крыніцы названы «herczog Andris, der Smalencz inne helt», то-бок не Аляксандр, а «Андрэй, які трымае Смаленск». Такім чынам, звесткі як пра ўдзел у вызваленні Свідрыгайлы, так і пра трыманне Смаленска Аляксандрам Носам могуць быць розна інтэрпрэтаваны.

Карыстаўся пячаткамі з «Пагоняй», захаваліся дзве такія пячаткі — адна з лацінскім, другая з кірылічным надпісам, адпаведна 1425 і 1433 гадоў(Gumowski M. Pieczęcie. S. 689‒690;Однороженко О. А. Геральдика членів господарськоï ради. С. 160). Ян Тэнгоўскі прапаноўваў разумець уладальнікаў гэтых пячатак як двух розных князёў Аляксандраў, аргументуючы, што Аляксандр Нос на кірылічнай пячатцы не называе сябе «de Pinska», а князь Аляксандр на лацінскай пячатцы не называе сябе Носам(Tęgowski J. Pierwsze pokolenia. S. 40). Аднак у кароткім пераказе вядомы дакумент «Alexandri Iuanovicz ducis, capitanei Lucensis et heredis in Pinsko» пачатку 1436 года(Halecki O. Z Jana Zamoyskiego inwentarza. S. 165, nr 7). Таму, на думку Сяргея Палехава, няма падстаў разумець уладальнікаў пячатак як розных асоб, у абодвух выпадках гэта князь Аляксандр Нос.

У надпісе пячаткі 1425 года называецца «Dei gracia de Pinska» (Gumowski M. Pieczęcie. S. 690), у праезнай грамаце 1436 года тытулуецца «heres in Pinsko»(Halecki O. Z Jana Zamoyskiego inwentarza. S. 165). Аднак, на думку Палехава, няясна, ці належала Аляксандру Носу Пінскае княства фактычна (і калі так, то якім часам) або ў такой форме надпісаў ён выяўляў свае прэтэнзіі на спадчыну Нарымонтавічаў (падобна як Фёдар Любартавіч тытулаваўся князем уладзімірскім, а Карыятавічы — князямі падольскімі).

У 1425 годзе быў у Кракаве. Адзін з гарантаў польска-вялікалітоўскай уніі, пацверджанай 20 студзеня 1433 года. Ужо вясной 1433 года перайшоў на бок Свідрыгайлы з Луцкай зямлёй і стаў адным з кіраўнікоў яго войска («hergrefen»). Вясной і раннім летам 1433 года, паводле папярэдне распрацаванага плана, дзейнічаў супраць палякаў, нягледзячы на паразу ад холмскага старосты Грыцка Кірдзеевіча. Вялікі магістр называў Аляксандра Носа сярод галоўных ваявод Свідрыгайлы ў чэрвені 1433 года. Неўзабаве Нос заключыў сепаратнае перамір’е з палякамі і павярнуў войскі супраць Жыгімонта Кейстутавіча, але ў жніўні 1433 года яны былі разбіты каля Кобрына.

Сведка наданняў Свідрыгайлы Андрэю Валатовічу ад 9 снежня 1433 года і Есіфу Чусу ад 5 мая 1434 года. Падтрымліваў кантакты з холмскім старостай Грыцкам Кірдзеевічам(Halecki O. Z Jana Zamoyskiego inwentarza. № 7). У 1433 годзе згадваецца маршалак Аляксандра Носа(Monografi a XX. Sanguszków. T. 1. S. 81), што сведчыць пра функцыянаванне яго двара(Petrauskas R. «Jei bajoras iš pono dvarą išsitarnautų». P. 94-95). Староста луцкі Свідрыгайлы ў 1433—1434 гадах. Летам 1434 года перадаў Луцк Жыгімонту Кейстутавічу. У 1436 годзе зноў староста луцкі Свідрыгайлы.

Жанаты быў са сваячкай князя Гуркі Фёдаравіча, Грыцка Кірдзеевіч называе Аляксандра Носа «шваграм княгіні Гуркавай»(Monografi a XX. Sanguszków. T. 1. S. 82; Tęgowski J. Pierwsze pokolenia. S. 63), Юзаф Вольф інтэрпрэтуе гэта як «муж сястры жонкі Гуркі Фёдаравіча».

Памёр без нашчадкаў да 16 кастрычніка 1436 года. Па чутках, перад смерцю завяшчаў Луцк Свідрыгайлу, а Уладзімір, Пінск і Гарадло — Жыгімонту Кейстутавічу. Звесткі пра смерць князя Аляксандра Носа і чуткі пра яго завяшчанне паведаміў немцам «прыстойны, варты даверу купец», які прыехаў «з Літвы», вярхоўны маршал Ордэна даслаў гэтыя навіны вялікаму магістру лістом, адпраўленым з Кёнігсберга 16 кастрычніка 1436 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Князі пінскія Катэгорыя:Старосты луцкія