За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Петрыкаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахСмиловицкий Л Л. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг .

Яўрэяў у раёне забівалі ў Петрыкаве, пасёлках Капаткевічы, Капцэвічы, Курыцічы, вёсках Бабунічы, Камаровічы, Фаставічы, Лучыцы, Дарашэвічы, Навасёлкі, Пціч, Агаліцкая Рудня, Смятанічы і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: Петрыкаўскае (з верасня 1941 па красавік 1942, 770 загінулых), Капаткевіцкае (да сакавіка 1942, 2897 загінулых), Капцэвіцкае (да кастрычніка 1941, 96 загінулых), Мышанскае (невядома), Пціцкае (да 1942, невядома).

У Петрыкаўскім раёне два чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Шурпач Ларыса і Цылько ЭміліяЯд Вашем. История спасения. Шурпач Лариса и Цылько Эмилия. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў ПетрыкавеBelarus Holocaust Memorials Project. Petrikov , Пцічы, Капаткевічах і Камаровічах.

Крыніцы

Літаратура

Петрыкаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Петрыкаўскага раёна