Аперацыя «Хоцемля — Аргуны» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызанскіх атрадаў 6-га «Марак» і 8-га імя М. Н. Селіваненкі партызанскай брыгады «Аляксея», спецыяльнай групы БШПР пад камандаваннем В. Дз. Сазонава і мясцовага насельніцтва ў Суражскім і Віцебскім раёнах 3 кастрычніка 1942 года. Назва паходзіць ад вёсак Хоцемля і Аргуны Лёзненскага раёна.
Ход аперацыі Праводзілася падраздзяленнямі 237-га ахоўнага батальёна, 13-га паліцэйскага палка СС з прыданымі ім процітанкавымі і мінамётнымі батарэямі на чале з камендантам Смаленска. Паводле плана штаба тылу групы армій «Цэнтр» аперацыя «Хоцемля — Аргуны» разам з карнай аперацыяй «Маланка» павінна была ачысціць ад партызанаў перадполле чыгункі Полацк — Смаленск. Раптоўнай атакай з поўначы і поўдня карнікі хацелі ўварвацца ў партызанскі лагер. Пасля бою, які працягваўся 6 гадзін, партызаны пакінулі свае пазіцыі, і з боем адышлі на паўночны захад. Не дасягнуўшы поспеху, карнікі падпалілі вёску Хоцемля, 97 жыхароў расстралялі і каля 60 жанчын і дзяцей спалілі ў хатах, у вёсцы Кавалёва Суражскага раёна спалілі больш за 50 двароў і расстралялі 40 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1942 года