ЛітуанізацыяНа шляху станаўлення беларускай нацыі : гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.] ; навук. рэд. В. В. Яноўская ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск : Беларус. навука, 2011 – 311 с. ISBN 978-985-08-1252-0.Артур Высоцкі. Вынікі саветызацыі беларускіх і ўкраінскіх земляў ІІ Рэчы Паспалітай у 1939–1941 г. з перспектывы культурнага сутыкнення // Беларускі гістарычны агляд. 2011 Т.18 Сш. 1-2, таксама летувізацыяАрлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 387.Зайкоўскі Э. Як Вільня сталася жамойцкім горадам? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 70.Крывія. Выданьне беларускае дыяспары ў Чэхіі. № 28, 2013. — працэс асваення і распаўсюджвання, у пэўных выпадках праз дзяржаўную палітыку, літоўскай культуры і мовы.

Гісторыя Перадумовы літуанізацыі склаліся ў часы Рэфармацыі. У пратэстанцкай Прусіі, у склад якой уваходзіла Малая Літва, з сярэдзіны XVI стагоддзя стала выходзіць рэлігійная літаратура на мове балцкага (жамойцкага, жмудскага або самагіцкага) насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Прусакі меркавалі такім чынам распаўсюдзіць лютэранства. Менавіта немцамі створана пісьмовасць для продкаў сучасных літоўцаўСаракавік І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. — Мінск: Современная школа, 2006. С. 116.Саракавік І. Беларусазнаўства. — Мінск: Веды, 1998. С. 41.. Ініцыятарам кнігадрукавання стаў прускі герцаг АльбрэхтПануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.. У 1557 годзе ў Прусіі Марцінас Мажвідас апублікаваў першую друкаваную кнігу на літоўскай мовеJablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 49..

Распаўсюджанне пратэстанцкай літаратуры на мове продкаў сучасных літоўцаў вымусіла звярнуцца да яе езуітаў — галоўных дзеячаў Контррэфармацыі. Дзякуючы гэтаму, літоўскія кнігі сталі друкавацца таксама ў ВільніНікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. — Менск, 2009. С. 82.. Першай кнігай, выдадзенай па-літоўскі ў Вялікім Княстве Літоўскім, стаў выкананы ў 1595 годзе дзеячам Контрарэфармацыі Мікалаем Даўкшам пераклад з польскай мовы «Катэхіза» езуіта Якуба ЛадэсмыСвяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 209..

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў царскія ўлады сталі падтрымліваць літоўскі нацыянальны рух, мяркуючы стварыць процівагу польскамуАрлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.. Падтрымліваліся друк і асвета на нацыянальнай мовеКатлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003., адкрыццё навучальных устаноў з адукацыяй на роднай мовеСталюнас Д. Идентификация, язык и алфавит литовцев в российской национальной политике 1860-х годов // Ab imperio. № 2, 2005. С. 225—254..

З набыццём незалежнасці ў 1918 годзе летувізацыя працягнулася, пры гэтым з ушчамленнем для нацыянальных меншасцяў. Улады абмяжоўвалі магчымасць для культурнага развіцця іншых моў і ставілі перашкоды да заняцця дзяржаўных пасад прадстаўнікам іншых нацыянальнасцейИстория Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 192—193.. У 1923 годзе ўрад хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Э. Галванаўскасам забараніў ўсе польскія знакі і надпісы, а пры выдачы пасведчанняў асобы польскія прозвішчы былі зменены на літоўскіяBuchowski, K. Polacy w niepodległym państwie litewskim 1918-1940 / Krzysztof Buchowski. — Białystok: Instytut Historii Uniwersytetu w Białymstoku, 1999. — 320 s., s. tabl.: il., mapy. — ISBN 83-87881-06-6..

Значнай падзеяй для Літвы стала далучэнне Вільні ў 1939 годзе. Так як у Віленскім краі этнічных літоўцаў было няшмат, то з іншай Літвы ў рэгіён ехалі ўраднікі, вайскоўцы, паліцыянты, перасялялі сюды работнікаў і сялян. Іншамоўных жыхароў, якіх па-ранейшаму была значная большасць, улады абвясцілі колішнімі літоўцамі, якіх трэба вярнуць да сваіх «сапраўдных каранёў». Насельніцтва прымушалі дадаваць да прозвішчаў канчаткі «ас», «іс», «ус». Іншыя народы дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу, сярод іх значна павялічылася беспрацоўе. Гэтая палітыка ў існасці не змянілася і па абвяшчэнні ў ліпені 1940 года Літоўскай ССРАрлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 382.Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 386.. У часы нямецкай акупацыі летувізацыя суправаджала гвалтам супраць беларусаўАрлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 383., палякаўСнайдэр Т. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну. Заканчэньне // Дзеяслоў. № 13, 2004. і яўрэяўАрлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 384..

Гл. таксама Этнаграфічная Літва

Крыніцы

Літаратура Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.

Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Культура Літвы Катэгорыя:Палітыка Літвы Катэгорыя:Культурная асіміляцыя Катэгорыя:Літоўскі нацыяналізм