За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Лідскай акругі — больш за чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Лідзе, у вёсках Сялец (50 чалавек у ліпені 1941 года)Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 750, опись 1, дело 231, лист 14, Беліца (47 чалавек летам 1941 года) і іншых.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Лідзе, дзе з лета 1941 па верасень 1943 года былі закатаваныя і забітыя каля 8000 чалавек.
У Лідскім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пастарнак Пётр і СтэфаніяЯд Вашем. История спасения. Пастернак Петр и Стефания. , Шумская Марыя, Малахоўскія Уладзіслаў і ФранцЯд Вашем. История спасения. Малаховские Владислав и Франц. , Дойлітка Ян, Стах і Співак (Дойлітка) ЛеакадзіяЯд Вашем. История спасения. Дойлитко Ян, Стах и Спивак (Дойлитко) Леокадия. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Лідзе і ў Беліцы.
Крыніцы
Літаратура
Лідскі раён Катэгорыя:Гісторыя Лідскага раёна