Алег Дзмітрыевіч Кананенка (; ) — расійскі касманаўт, Герой Расійскай Федэрацыі (2009), Герой Туркменістана (2019).
Першы касмічны палёт здзейсніў у 2008 годзе, другі — у 2011—2012 гадах, а трэці і чацвёрты — у 2015 і 2018—2019 гадах. Ён узначальвае расійскі атрад касманаўтаў з 2016 года.
Алег Кананенка адправіўся ў пяты касмічны палёт 15 верасня 2023 года на караблі «Саюз МС-24» разам з расіянінам Мікалаем Чубам і амерыканкай Лорэл О’Харай. О’Хара вярнулася на гэтым жа караблі 6 красавіка з расійскім касманаўтам Алегам Навіцкім і беларускай Марынай Васілеўскай.
5 чэрвеня 2024 года ўпершыню ў свеце Алег Кананенка набраў 1000 сутак па сумарнай працягласці касмічных палётаўzviazda.by. З Мікалаем Чубам яны ўстанавілі рэкорд па працягласці знаходжання на МКС за час аднаго палётуzviazda.by, вярнуўшыся на Зямлю 23 верасня разам з амерыканкай Трэйсі Дайсан, якая прыляцела з Навіцкім і Васілеўскай на «Саюзе МС-25».
Зноскі
Катэгорыя:Касманаўты Расіі