Та́ўэр, Тоўэр (ад — вежа), Лонданскі Таўэр (Her Majesty’s Royal Palace and Fortress, Tower of London) — замак-крэпасць ва ўсходняй частцы гістарычнага цэнтра Лондана, на паўночным беразе ракі Тэмзы.
Адзін з найстарэйшых гістарычных будынкаў Вялікабрытаніі, старэйшая частка, г. зв. «Белая вежа», пабудавана пры Вільгельме Заваёўніку. Да XVII стагоддзя адна з рэзідэнцый англійскіх манархаў, да 1820 года ў Таўэры размяшчалася галоўная дзяржаўная турма. Пазней ў Таўэры размяшчаўся арсенал і казармы. На тэрыторыі Таўэра раманская царква Сент-Барталам’ю-зе-Грэйт, заснаваная ў 1123 годзе). Таўэрскі мост (1886—1894, неаготыка, архітэктары Д. Бэры і Х. Джонс).
У свой час, у Таўэры было тайна забіта або пакарана смерцю шмат вядомых асоб, у т.л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, Томас Мор, Томас Кромвель, жонкі Генрыха VIII — Ганна Балейн і Кацярына Говард, і інш.
Сёння Таўэр — адначасова помнік гісторыі і музей (калекцыя зброі, каралеўскіх каштоўнасцей і інш.), уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніцы
Літаратура
Gower R. Ch. The Tower of Londom. v. 1-2. — L., 1901—1902.
Катэгорыя:Лондан Катэгорыя:Музеі