Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне 2010 — восьмы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне. Яго фінал адбыўся 20 лістапада 2010 года ў сталіцы Беларусі — Мінску, на пляцоўцы Мінск-Арэны. Пераможцай конкурса стаў прадстаўнік Арменіі — Уладзімір Арзуманян з песняй «Мама».

Месца правядзення У лютым 2009 года ў Кіеве адбылося паседжанне прадстаўнікоў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС), на якім былі абраны тры краіны, якія могуць прыняць у сябе Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне ў 2010. Гэтымі краінамі сталі Расія, Мальта і Беларусь. 5 чэрвеня 2009 у выніку галасавання пераможцай стала сталіца Беларусі — Мінск. Было вырашана, што фінал конкурса пройдзе 20 лістапада на пляцоўцы Мінск-Арэны. Арганізатарам Конкурса стала Белтэлерадыёкампанія, якая з’яўляецца адзіным удзельнікам ЕВС ад Беларусі. У канцы кастрычніка 2010 на «Мінск-Арэне» пачалася зборка сцэны па праекце шведскага дызайнера Улафа Мартэнсана. Зборка скончылася 15 лістапада.

Фармат 28 ліпеня ЕВС пацвердзіў спіс краін, якія будуць удзельнічаць у «Дзіцячым Еўрабачанні 2010». У ім 14 краін. Дэбютавала Малдова, таксама вярнуліся Літва і Латвія. У Швецыі замест TV4 за конкурс пачаў адказваць тэлеканал SVT. 6 верасня быў аб’яўлены кастынг на месца вядучых «Дзіцячага Еўрабачання 2010». Імі сталі Дзяніс Кур’ян — адзін з найбольш папулярных тэлевядучых у Беларусі і студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Лейла Ісмаілава. 14 кастрычніка ў Мінску адбыўся сход прадстаўнікоў тэлекампаніі — удзельнікаў конкурса, на якім разглядаліся апошнія арганізацыйныя моманты і была праведзена жараб’ёўка. 15 кастрычніка былі аб’яўлены выніковыя рэзультаты жараб’ёўкі. 24 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія прэзентавала песню UNICEF «A Day Without War», якая была выканана Дзмітрыем Калдуном падчас 15-хвіліннага галасавання. 15 лістапада прайшло афіцыйнае адкрыццё восьмага Дзіцячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010». Цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі. 18 лістапада адбылася першая вялікая прэс-канферэнцыя. 20 лістапада адбыўся фінал восьмага Дзіцячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010».

Удзельнікі № п/п Краіна Выканаўца Песня Балы Месца 01 Бартас Oki Doki 67 6 02 Штэфан Рашкаван Ali Baba 54 8 03 Ана і Сена My Family 52 9 04 Соня Шкорыч Carobna Noch 113 3 05 Юлія Гурская Miy Litak 4 25 06 Джазэфін Рыдэл Allt Jag Vill Ha 48 11 07 Саша Лазін і Ліза Дрозд Boy & Girl 119 2 08 Шарлота Лэнмане Viva La Dance 51 10 09 Джыл і Лорэн Get Up! 61 7 10 Уладзімір Арзуманян Мама 120 1 11 Ніколь Knock! Knock!… Boom! Boom! 35 13 12 Данііл Казлоў Muzyki Svet 85 5 13 Марыям Mari-Dari 109 4 14 Аня Вецерава Magicna Pesnja (Eooo Eooo) 38 12

Фотагалерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне

2010 Катэгорыя:Падзеі 20 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2010 года