Ян Хрызастом Багамолец (, Віцебскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — ) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, філосафbis.nlb.by; член ордэна езуітаў.

Біяграфія Нарадзіўся на Віцебшчыне ў 1724 годзе. Ступень магістра філасофіі ён атрымаў у Вільні, далей вывучаў астраномію ў Празе. Пасля выкладаў у Варшаўскім калегіуме. Назіраў камету 1769 года і па выніках назіранняў апублікаваў працу, у якой акрамя астранамічных дадзеных пра камету выклаў і астралагічнае тлумачэнне яе з’яўлення. Вядомасць яму прынесла барацьба з рознымі забабонамі, супраць якіх ён пісаў свае кнігі. Памёр у 1795 годзе.

Зноскі

Катэгорыя:Астраномы Польшчы Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Папулярызатары навукі