МанаЛІТ, Дом пісьменнікаўКарла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской) — адміністрацыйна-жылы будынак па вуліцы Карла Маркса ў Мінску, пабудаваны для беларускіх пісьменнікаў. Другі адрас -- Энгельса, 16. Будаўніцтва пачалося ў 1951 годзе, здадзены ў эксплуатацыю 7 лістапада 1953 года. Стыль — сталінскі ампір. Архітэктар — Аркадзь БрэгманУлица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
У канцы XIX ст. на гэтым месцы пабудаваны дом Юхновіча, разбураны падчас Другой сусветнай вайны.
Новы будынак на пляцоўцы ўзведзены ў 1951-1953 гадах як жылы дом Саюза пісьменнікаў БССР з крамай «Палітычная кніга». Ініцыятарам будаўніцтва быў Янка Маўр.
У доме тры пад’езды, два пабудаваны за сродкі Літфонда, яшчэ адзін за сродкі мінскага гарадскога савета. Спачатку ў кватэрах былі дрывяныя кафляныя печы, на пачатку 1960-х гадоў падвялі газ. Дрэвы вакол дома саджалі будучыя жыхары яшчэ падчас будаўніцтва.
Да 1990 года тарэц будынка перабудавалі, зрабілі ў ім уваход на станцыю метро «Купалаўскую».
На доме мемарыяльныя дошкі беларускім пісьменнікам Янку Маўру, Уладзіміру Караткевічу, Пятру Глебку, Івану НавуменкуМемориальная доска народному писателю Беларуси Ивану Науменко открыта в Минске .
Вядомыя жыхары
Першымі ў дом засяліліся пісьменнікі Янка Маўр (№ 1), Максім Лужанін (№ 5), Рыгор Семашкевіч (№ 16, пасля Івана Грамовіча), Міхась Клімковіч (№ 18), Васіль Вітка (№ 19) Пятро Глебка (№ 20), Іван Мележ (№ 21), Іван Шамякін (№ 22), Янка Брыль (№ 23), Усевалад Краўчанка (№ 24, потым № 4), Янка Скрыган (№ 24), Макар Паслядовіч, Аляксей Зарыцкі, Кастусь Кірэенка, Піліп Пестрак, Тарас Хадкевіч.
Пазней у доме пасяліўся Іван Навуменка (№ 21, з 1964 пасля Івана Мележа), у 1971 годзе пераехаў Уладзімір Караткевіч (№ 24, пасля Усевалада Краўчанкі і Янкі Скрыгана). Таксама Вячаслаў Адамчык (№ 23, пасля Янкі Брыля).
Да 2016 года ў доме жыў Ніл Гілевіч (№ 22, з 1969 пасля Івана Шамякіна, потым № 19 з 1983 пасля Пятра Глебкі), да 2019 года ў доме жыў Уладзімір Някляеў. Вячаслаў Рагойша, у колішняй кватэры Кастуся Кірэенкі.
Крыніцы
Літаратура .
Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск)