Танталаніаба́ты — прыродныя комплексныя кіслародныя злучэнні танталу і ніобію, група мінералаў падкласа складаных аксідаў (ахоплівае больш за 100 мінеральных відаў і іх разнастайнасцей).

Агульная формула: АВХ, дзе A — катыёны буйнога (Са, TR, U, Th, Na, зрэдку Pb, Sb, Bi) або сярэдняга (Fe, Mn, Mg) памеру, B — катыёны Nb, Ta, замяшчаемыя Ti, Sn, Fe, X — аніёны O, OH, F.

Бываюць танталаніабаты крышталічныя і метаміктныя. Крышталізуюцца ў рамбічнай, радзей у тэтраганальнай і кубічнай сінгоніях. Колер чорны, чырвона-буры, буравата-жоўты, светла-жоўты, ружовы. Цвёрдасць 4,5—8, часцей за ўсё — 5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3500—9000 кг/м³. Танталаніабаты, якія маюць у сабе жалеза, марганец, рэдказямельныя элементы, слаба магнітныя.

Паходжанне эндагеннае, высокатэмпературнае. Акцэсорныя мінералы ў гранітах, нефелінавых сіенітах, пегматытах, карбанатытах, у россыпах. Руда на тантал, ніобій, ітрый і іншыя рэдказямельныя элементы.

Гл. таксама Танталавыя руды

Зноскі

Літаратура

Волошин А. В. Тантало-ниобаты : Систематика, кристаллохимия и эволюция минералообразования в гранитных пегматитах / Рос. АН, Кольский науч. центр, Геол. ин-т; Отв. ред. В. В. Гордиенко. — СПб. : Наука, 1993. — 298 с.: ил. — ISBN 5020247103. Гинзбург А. И., Горжевская С. А., Сидоренко Г. А. Титано-тантало-ниобаты (свойства, особенности состава и условия образования) — М.: Недра, 1974. — 344 с. Расцветаева Р. К. Тяжеловесы в мире минералов: россовскиит, иксиолит и другие тантало-ниобаты // Журнал «Природа», № 2, 2023. — С. 39—48.

Спасылкі Минералы и горные породы России и СССР. Часть 1. Минералы. Класс V. Титанаты и титано-тантало-ниобаты // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Класіфікацыя мінералаў Катэгорыя:Тантал