Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы — экарэгіён трапічных вільготных лясоў на крайнім захадзе вострава Новай Гвінеі. Экарэгіён ахоплівае горы паўастравоў Птушыная Галава (Фагелькоп) і Бамберай.
Геаграфія Экарэгіён ахоплівае трапічныя горныя лясы, таксама званыя хмарнымі лясамі, вышэй за 1000 метраў над узроўнем мора на паўвостравах Птушыная Галава (таксама Фагелькоп або Чэндэравасіх) і Бамберай. Найбольшая плошча рэгіёну прыпадае на Арфакскія горы і горы Тамраў на паўночным усходзе паўвострава Птушыная Галава. Меншыя ўчасткі праходзяць у гарах Факфакскіх і Кумава на захадзе паўвострава Бомберай, а таксама на ўсход у гарах малога Вандаменскага паўвострава, што абмываецца залівам Чэндэравасіх. Навакольныя перадгор’і і нізіны займае экарэгіён Фагелькоп-Аруйскіх нізінных дажджавых лясоўWikramanayake, Eric; Eric Dinerstein; Colby J. Loucks; et al. (2002). Terrestrial Ecoregions of the Indo-Pacific: a Conservation Assessment. Washington, DC: Island Press..
Флора Лясы экарэгіёна дзеляцца на некалькі тыпаў, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад колькасці ападкаў, вышыні над узроўнем мора і наяўных глеб. У ніжніх горных лясах пераважаюць разам з відамі роду і дрэвамі з сямейства , і іншых. На ўзвышшах пераважаюць лясы з , пакрытыя мохамі і іншымі эпіфітамі. На найвышэйшых участках пераважаюць хвойныя родаў , і .
Фаўна У экарэгіёне пражывае 42 віды сысуноў, уключаючы сумчатых, мышыных і кажаноў. Тры віды тутэйшых сумчатых эндэмічны, а менавіта , і «Vogelkop montane rain forests». Terrestrial Ecoregions. World Wildlife Fund.. У Арфакскіх гарах жыве эндэмічны грызун . Некаторыя віды мясцовых сысуноў знаходзяцца пад пагрозай знікнення ці маюць абмежаванае рассяленне.
Таксама ў экарэгіёне жыве 304 віды птушак, сем з якіх з’яўляюцца эндэмічнымі: , , , , , , , . Экарэгіён ахоплівае Заходнепапуаскага высакагор’яBirdLife International (2020) Endemic Bird Areas factsheet: West Papuan highlands. Accessed from http://www.birdlife.org on 04/06/2020..
Запаведныя зоны Ацэнка 2017 года паказала, што 11958 км², або 55 % экарэгіёна, трапляюць пад ахоўныя тэрыторыі. Каля паловы неахоўных зямель усё яшчэ пакрыта лясаміEric Dinerstein, David Olson, et al. (2017). An Ecoregion-Based Approach to Protecting Half the Terrestrial Realm, BioScience, Volume 67, Issue 6, June 2017, Pages 534—545; Supplemental material 2 table S1b. . Да ахоўных тэрыторый адносяцца«Indonesia». Protected Planet: прыродны запаведнік «Паўночныя Тамраў» () — 3683,65 км² прыродны запаведнік «Паўднёвыя Тамраў» () — 2478,75 км² прыродны запаведнік «Арфакскія горы» () — 683,25 км² прыродны запаведнік «Горы Кумава» () — 1881,5 км² прыродны запаведнік «Факфакскія горы» () — 343,91 км² прыродны запаведнік «Вандыбойскія горы» () — 795,0 км²
Крыніцы
Спасылкі «Vogelkop montane rain forests». Terrestrial Ecoregions. World Wildlife Fund. West Papuan highlands endemic bird area (BirdLife International)
Катэгорыя:Горныя лясы Катэгорыя:Экарэгіёны Аўстралазіі Катэгорыя:Экарэгіёны Інданезіі