Gnathanodon speciosus — від буйных марскіх прамянёвапёрых рыб з сямейства , адзіны ў родзе.
Апісанне Прадстаўнікоў віду лёгка адрозніць ад суродзічаў дзякуючы мясістым, эластычным вуснам і ўнікальнай афарбоўцы, якая вагаецца ад ярка-жоўтай з чорнымі палосамі ў маладых асобін да залаціста-серабрыстага колеру ў дарослых асобін. Вядома, што прадстаўнікі віду могуць вырастаць да 120 см у даўжыню і дасягаць масы да 15 кг. Касякі маладых асобін часта ідуць за буйнымі аб’ектамі, такімі як акулы і медузы. З дапамогай высоўнай сківіцы рыбіна высмоктвае здабычу з пяску або рыфа, яе ежай становяцца розныя віды рыб, ракападобных і малюскаў. Нераст у віду адбываецца ноччу ў розныя часы года на ўсёй тэрыторыі пражывання.
Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны паўсюдна ў трапічных і субтрапічных водах Індыйскага і Ціхага акіянаў, ад Паўднёвай Афрыкі на захадзе да Цэнтральнай Амерыкі на ўсходзе, ад Японіі на поўначы да Аўстраліі на поўдні. Пераважна жыве ў прыбярэжных водах, як на рыфах, так і на пясчаных субстратах.
Значэнне У параўнанні з іншымі рэгіёнамі здабыча не так папулярная, як на Сярэднім Усходзе, з 2000 па 2010 год сусветны ўлоў рыбы складаў ад 1187 да 3475 тон. Від — папулярная прамысловая рыба, якую ловяць з дапамогай прынады, блешні, нахлысту, а таксама дзіды на ўсёй тэрыторыі пражывання віду. У цяперашні час у некалькіх азіяцкіх краінах від разводзіцца ў рыбных гаспадарках. З-за бліскучай афарбоўкі маладыя асобіны карыстаюцца папулярнасцю ў марскіх акварыумах.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Стаўрыдавыя