15 мая 2024 года пасля выязнога пасяджэння ўрада ў горадзе Гандлава быў здзейснены замах на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Ён быў шпіталізаваны з некалькімі агнястрэльнымі раненнямі. Нападнік Юрай Цінтула быў затрыманы на месцы.

Замах Страляніна адбылася каля Дома культуры ў горадзе Гандлава, дзе праходзіла ўрадавая дыскусія. У момант замаху Роберт Фіца прамаўляў прамову перад прысутнымі людзьмі. Калі пачалася стральба, трое іншых міністраў пакінулі месца здарэння.

Па даных мясцовай тэлекампаніі TA3, былі здзейснены чатыры стрэлы: адзін трапіў у жывот, а іншыя — у галаву і грудзі.

Стан прэм’ера ацэнены як цяжкі. Па даных Standard, у яго адбылося кровазліццё ў брушной поласці. Каля 19:40 па мясцовым часе стан Фіцы пасля аперацыі стабілізаваўся.

Меркаванага нападніка схапілі некалькі чалавек, а паліцыя ачапіла тэрыторыю. Ім аказаўся 71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтулаhttps://tvnoviny.sk/domace/clanok/895095-podrobnosti-o-strelcovi-atentat-na-fica-spachal-71-rocny-spisovatel-z-levichttps://snob.ru/news/v-slovatskogo-premer-ministra-fitso-strelial-mestnyi-pisatel/. Паводле інфармацыі TA3, нападнік здзейсніў замах па палітычных матывах. Юрай Цынтула быў незадаволены тым, што прэм’ер аслабіў антыкарупцыйнае заканадаўства, і тым, што ён апраўдвае ўварванне Расіі ва Украіну.

Рэакцыя Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, Канцлел ФРГ Олаф Шольц асудзілі замах.

Крыніцы

Катэгорыя:Замахі Катэгорыя:Падзеі 15 мая Катэгорыя:Май 2024 года Катэгорыя:2024 год у Славакіі