Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка (, Пяскі-Радзькаўскія, Бароўскі раён, Харкаўская вобласць — ) — беларускі майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія 3 1963 года — мастак Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. У выстаўках удзельнічала з 1965 года. З’яўлялася заснавальніцай на фабрыцы промыслу саломапляцення. У творчасці пераважалі этнаграфічныя і бытавыя сюжэты («Вяселле», 1970; «Беларускія дзяўчаты», «Ураджай», абедзве 1973; «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь», усе 1974), анімалістычная тэматыка (дэкаратыўна-прыкладныя творы — цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. — у выглядзе жывёл і птушак).
Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975—77). Творы экспанаваліся на выстаўках у НРБ, СФРЮ. Лепшыя работы знаходзяцца ў НММ РБ.
Літаратура
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С.190
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Саломапляценне