Хуліа Мангада Разенёрн (; 30 чэрвеня 1877 — 14 красавіка 1946) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, эсперантыст.
Біяграфія Мангада нарадзіўся на Кубе, дзе служыў яго бацька, прафесійны ваенны. Дзяцінства правёў у бабулі і дзядулі. У 1896 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у званні лейтэнанта. Пасля ўдзельнічаў у Кубінскай вайне.
У маі 1900 года арыштаваны ў Сан-Себасцьяне за праяву сімпатый да пралетарскай партыі.
У 1906 годзе ўступіў у масонскую ложу.
У 1917 годзе Мангада абараняў на ваенным судзе афіцэра Хасэ Гуальтэрыё Артэгу Муньёса, якога судзілі за рэвалюцыйную забастоўку.
У перыяд дыктатуры Мігеля Прыма дэ Рыверы ён некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.
У пачатку 1930-х гадоў кіраваў гарнізонам Хака.
Удзельнічаў у Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года, за што трапіў у турму. Праз год пераведзены ў армейскі рэзерв. На «грамадзянцы» далучыўся да левых рэспубліканцаў.
У 1936 годзе, у пачатку грамадзянскай вайны, ён набраў групу апалчэнцаў і прыняў удзел у падаўленні паўстання ў МадрыдзеPUERTA DEL ANGEL: AQUELLOS DÍAS DE JULIO. Арганізаваў суды ў мадрыдскай Каса-дэ-Кампа, якія ў кароткім парадку судзілі некаторых мяцежных салдат і праводзілі шматлікія пакаранні смерцю без якога-небудзь законнага судовага працэсу.
Урад вылучыў пад камандаванне Мангада калону апалчэнцаў. На чале фарміраванне ён прымае ўдзел у бітве пры Гвадараме.
На фронце Талавера-дэль-Таха (цяпер Талавера-дэ-ла-Рэйна) камандзір пацярпеў некалькі паражэнняў у баях з Афрыканскай арміяй, за што быў адхілены ад непасрэднага камандавання і прызначаны ваенным губернатарам Альбасетэ, штаб-кватэры Інтэрнацыянальных брыгад, і інспектарам падрыхтоўкі замежных добраахвотнікаў.
Пасля паразы ўрада Мангада 28 сакавіка 1939 года адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку. Аднак па шляху яго высадзілі ў Аране (Французскі Алжыр), дзе змясцілі ў канцлагер. Вызваліцца вайскоўцу дапамаглі паплечнікі-эсперантысты.
З 1941 года і да сваёй смерці жыў у Мексіцы.
Эсперантыст У дзяцінстве Мангада адкрыў для сябе валапюк, адну з першых сучасных спроб стварыць міжнародную мову. У 1906 годзе ён вывучыў эсперанта.
У далейшым напісаў падручнік па граматыцы эсперанта і выкладаў шматлікія курсы. Пісаў вершы і раманы, пераклаў частку «Дон Кіхота».
У 1910 годзе стаў сузаснавальнікам Ваеннай асацыяцыі эсперантыстаў. У 1923 годзе ўступіў у Іспанскую асацыяцыю эсперантыстаў. Прадстаўляў радзіму на пятым Сусветным кангрэсе эсперанта.
Прыватнае жыццё Ажаніўся з Хасефай Санс. У шлюбе былі дзве дачкі і адзін сын.
Працы на эсперанта Ferdinando VIa kaj Farinelli (гістарычная навела, 1920) Helpanta temaro por ĉiuj landoj (падручнік па эсперанта, 1925) Avila (1925) Pri Hispanujo kaj ĝiaj popolkantoj (Sobre España y sus canciones populares) Versaĵaro (1922) El moderna hispana Parnaso (зборнік вершаў, 1927) Cervantes: Du junaj fraŭlinoj kaj Korneliino (пераклад, 1927) Amelia kaj Marina (вершы, 1934)
на іспанскай ¿Con quién? (гістарычныя нарысы) El fascio en el ejército (1934)
Крыніцы
Спасылкі Biografía de Julio Mangada Autobiografía en una ortografía fonética, publicado originalmente en la revista "Renobasión" Obras de Julio Mangada
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Генералы Іспаніі