Каміла Алонса Вега (; 29 мая 1889 — 1 ліпеня 1971) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў рэпрэсій у перыяд франкісцкай дыктатурыFernández Pasalodos, Arnau (2024). Hasta su total exterminio: La guerra antipartisana en España, 1936-1952. Galaxia Gutenberg. ISBN 978-84-19738-81-3., за лік чаго атрымаў мянушку «Дон Камула» (Don Camulo).

Біяграфія Нарадзіўся ў Феролі. У 1907 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, дзе завёў блізкае сяброўства з Франсіска Франка. Пасля навучання разам з ім служыў у Іспанскім Марока, удзельнічаў у Рыфскай вайне. У 1920 годзе ў званні капітана ўступіў у Іспанскі легіён.

У часы Другой Рэспублікі Алонса Вега быў уцягнуты ў некаторыя антыўрадавыя змовы. Адзначыўся пры сутычках у Аўеда падчас Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года.

Станам на ліпень 1936 года ў званні падпалкоўніка ўзначальваў горны батальён «Фландрыя» ў Віторыі. У гэты час уступіў у кантакт з генералам Эміліа Мола і далучыўся да антырэспубліканскай змовы, якая прывяла да грамадзянскай вайны. 19 ліпеня разам з Анхелем Гарсія Бенітэсам узначаліў паўстанне ў Алаве і наступныя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў уладаў. Пазней вызначыўся ў бітве пры Вільярэале — там быў упершыню паранены. Праз некаторы час стаў камандзірам IV Наварскай брыгады. Разам са сваім падраздзяленнем удзельнічаў у Паўночнаіспанскай кампаніі і Брунецкай аперацыі.

У лістападзе 1937 года прызначаны камандзірам 4-й Наварскай дывізіі. Пад кіраўніцтвам Алонса Вега фарміраванне прыняла ўдзел у Тэруэльскай, Арагонскай, Левантыйскай аперацыях, баях на Эбры і Каталонскім наступленні. За час вайны вайсковец даслужыўся да звання брыгаднага генерала.

У верасні 1939 года Алонса Вега быў прызначаны кіраўніком Аддзела ваеннай адукацыіDECRETO nombrando Director General de Enseñanza Militar al General de Brigada don Camilo Alonso Vega, праз год — намеснікам сакратара Міністэрства арміі. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, стаў набліжаным Хасэ Энрыке Варэла. Пад юрысдыкцыю Алонса Вегі падпадаў нагляд за канцлагерамі.

У ліпені 1943 года ўзначаліў Грамадзянскую гвардыю. Правёў чысткі супраць антыфранкісцкай апазіцыі. У 1957—1969 гадах быў міністрам унутраных спраў. З 1959 года звольнены з арміі ў запасDecreto 1021/1959, de 4 de junio, por el que se dispone que el Teniente General don Camilo Alonso Vega pase a la situación de reserva. У 1969 годзе атрымаў званне генерал-капітана армііDecreto-ley 20/1969, de 29 de octubre, por el que se exalta a la categoría de Capitán General del Ejército al Teniente General don Camilo Alonso Vega. Гэты чын пры жыцці атрымалі толькі Франсіска Франка і Агусцін Муньас Грандэс.

Сканаў у Мадрыдзе.

Прыватнае жыццё У 1924 годзе ажаніўся з Рамонай Радрыгес Бустэла (1895—1983)Artículo de Franco Torre, en la edición digital de La Nueva España del 27 de mayo de 2009., дачкой заснавальніка мясной фабрыкі «Ла Луз» Хуста Радрыгеса Фернандэса.

Узнагароды Ваенны медаль (1921) Вялікі крыж Каралеўскага і ваеннага ордэна Сан-Херменегільда (1942)Decretos por los que se concede la Gran Cruz de la Real y Militar Orden de San Hermenegildo al Teniente General don José Enrique Varela Iglesias; a los Generales de División don Ricardo Rada Peral, don Pablo Martín Alonso, don Camilo Alonso Vega; a los Generales de Brigada don Jenaro Uriarte Arriola, don José María del Campo Tabernilla, don Rogelio Gorgojo Lezcano y al General de Intendencia de la Armada don Francisco Muñoz Delgado y Garrido Вялікі крыж ордэна Ваенных заслуг (1943) Вялікі крыж ордэна Альфонса X Мудрага (1955)Decreto de 27 de mayo de 1955 por el que se concede la Gran Cruz de la Orden de Alfonso X el Sabio a don Camilo Alonso Vega Каралеўскі Вялікі крыж ордэна Карласа III (1969)DECRETO 2573/1969, de 29 de octubre, por el que se concede la Gran Cruz de la Real y Muy Distinguida Orden de Carlos III a don Camilo Alonso Vega. Ганаровы палкоўнік грамадзянскай гвардыі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў ІспанііКатэгорыя:Генералы Іспаніі