Танзіма́т () — назва рэформ і самога перыяду іх правядзення ў Асманскай імперыі з 1839 да 1876 год. Рэформы мелі на мэце ўмацаванне імперыі.
Пачаліся 3 лістапада 1839 года з выдання султанам Асманскай імперыі рэскрыпта з абяцаннем забяспечыць недатыкальнасць жыцця, гонару і маёмасці ўсіх падданых. правесці ваенную рэформу, уладкаваць падаткаабкладанне. Пазней былі прыняты крымінальны і камерцыйны кодэксы, створаны свецкія школы, рэарганізавана сістэма кіравання дзяржавай, уведзены ўсеагульны ваенны абавязак. Рэскрыптам ад 18 лютага 1856 года (2-і этап рэформ) былі заснаваны першыя банкі, зроблены крокі па юрыдычнаму афармленню прыватнай уласнасці на зямлю.
Рэформы з-за супраціўлення кансерватыўных колаў і мусульманскага духавенства не былі праведзены цалкам. З прыходам да ўлады султана Абдул-Хаміда II у 1876 годзе рэформы былі спынены.
Перыяд рэформ пасадзейнічаў эканамічнаму развіццю краіны, развіццю навукі, літаратуры, фарміраванню інтэлігенцыі.
Зноскі
.== Літаратура ==
Спасылкі Гаджиев Р. С. Исторические источники о реформах танзимата в Турции (40-70-е гг. XIX в.) // Вестник Дагестанского государственного университета. Серия 2: Гуманитарные науки. 2009. Вып. 4.
Катэгорыя:Гісторыя Асманскай імперыі