Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Антыгоніш у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1853 годзе Колінам Фрэнсісам Мак-Кінанам, біскупам дыяцэзіі Антыгоніш, першапачаткова як семінарыя. Ён названы ў гонар Святога Францыска Ксаверыя. У 1866 годзе вучэльня была афіцыйна прызнана ўніверсітэтам правінцыяй Новая Шатландыя. Да канца XIX стагоддзя ўніверсітэт быў адзінай вышэйшай навучальнай установай універсітэцкага тыпу ў правінцыі Новая Шатландыя.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт прыродазнаўчых навук Школа бізнесу і інфармацыйных сістэм Школа адукацыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады