Сяргей Аляксандравіч Ша́вель (, вёска Геруцева, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — ) — савецкі і беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар сацыялагічных навук (1990), кандыдат філасофскіх навук (1977), прафесар.
Біяграфія У 1958 годзе паступіў у Выбаргскае авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння якога ў 1961 годзе пачаў сваю працоўную біяграфію тэхнікам Крамянчугскага верталётнага вучылішча, адкуль неўзабаве быў звольнены.
У 1964 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на філасофскі факультэт. У 1969 годзе пасля заканчэння МДУ быў залічаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі і права АН БССР.
У 1974 годзе пачаў працаваць старшым навуковым супрацоўнікам у сацыялагічнай лабараторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна.
У 1981 годзе быў прыняты ў Інстытут філасофіі і права Акадэміі навук БССР на пасаду старшага навуковага супрацоўніка ў сектар гістарычнага матэрыялізму і метадалагічных праблем сацыялагічных даследаванняў.
У 1990 годзе адным з першых у Беларусі паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльная сфера і матывацыя працы».
У 1991 годзе стаў намеснікам дырэктара Інстытута сацыялогіі АН Беларусі, пры гэтым працуючы загадчыкам аддзела тэорыі, метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў на грамадскіх пачатках. З 1993 па 2002 — загадчык аддзела сацыяльнай палітыкі, 2002—2005 — загадчык сектара тэорыі і метадаў сацыялагічных даследаванняў, якія ўваходзілі у склад Цэнтра аператыўных даследаванняў і сацыяльнага прагназавання, у 2005—2008 гадах — загадчык сектара інавацый гэтага ж Цэнтра. З 2009 года — загадчык Цэнтра сацыякультурнага развіцця і загадчык сектара сацыякультурных інавацый НАН Беларусі. У апошнія гады — загадчык аддзела сацыяльнай тэорыі і метадалогіі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах сацыяльнай палітыкі, развіцця сацыяльнай сферы і сацыяльнай структуры грамадства, матывацыі і стымулявання працы і эканамічнай актыўнасці, тэорыі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, выяўленні найбольш актуальных сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў Беларусі; распрацоўцы мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне сацыяльна-эканамічнага дабрабыту і развіцця тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС; вывучэнні і аналізе сацыядынамікі грамадскай думкі па выкарыстанні атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.
Асноўныя працы Социальная сфера общества и личность. — Мн., 1988 Социальная политика современной Беларуси. — Мн., 1996 (разам з Р. А. Смірновай) Тенденции изменения социальной структуры Беларуси. — Мн., 1996 Шавель С. А., Смирнова Р. А. Социальная реабилитация населения, пострадавшего в результате Чернобыльской аварии // НАН РБ, НИИ радиологии МЧС РБ. Минск, 1997. — 119 с. Социальная структура, мобильность, идентификация. — Мн., 1998 (разам з А. У. Рубанавым, Р. А. Смірновай) Трудовой коллектив и рынок: опыт социологического анализа. — Мн., 1999. (разам з В. В. Бушчыкам) Политические элиты России и Белоруссиию — М.; Мн., 2000 (у сааўт.) Методологическое обоснование республиканской репрезентативной выборки / С. А. Шавель, Е. М. Бородачева, Н. Н. Леонов. — Мн.: «БТН-информ», 2001. — С. 35-38.- ISBN 985-6595-06-1 Энергетика Беларуси: Состояние. Проблемы. Перспективы: монография / Бобров В. В. [и др.]; под ред. М. Н. Хурса. — Минск: ФУАинформ, 2006. — 344 с. ISBN 985-6721-48-2 Атомная энергетика: общественное мнение Беларуси / А. М. Забаровский [и др.]; под ред. М. Н. Хурса. — Минск: Беларуская навука, 2009. — 183 с. — ISBN 978-985-08-1100-4 Социальный капитал как фактор развития человеческого потенциала / Человеческий потенциал белорусской деревни / Смирнова Р. А. [и др.] — Минск : Белорусская наука, 2009. — С. 221—249. — ISBN 978-985-08-1025-0 Социальная политика и ее императивы // Беларусь на пути в будущее: социологическое измерение / И. В. Котляров (гл. ред.) [и др.]; Ин-т социологии Нац. акад. наук Беларуси. — Минск: Беларуская навука, 2015. — С. 242—260. — ISBN 978-985-08-1923-9. Философско-социологический анализ феномена воображения // Знать, чтобы предвидеть… Социологические этюды / Шавель С. А., Данилов А. Н. и др./ под общ.ред А. Н. Данилова. — Минск. Издательство БГУ, 2015. — 359 с. — С. 190—215. Перспективы развития социума. — Минск: Беларуская навука, 2015. — 507 с. Инновационное развитие отраслей социальной сферы / С. А. Шавель, В. Р. Шухатович, О. Н. Ображей [и др.]; под общ. ред. С. А. Шавель ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 349 с. Библиогр. в кн. — ISBN 978-985-08-2184-3 Белорусское общество в контексте цивилизационно-культурного кода: социологическое измерение / И. В. Котляров, С. А. Шавель, В. Э. Смирнов [и др.] ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 394 с. — ISBN 978-985-08-2147-8. Современные подходы к исследованию мотивации творческой активности: межстрановой аспект, колл. авт. под. науч. рук. А. А. Шабуновой. — Вологда: ФГБУН ВолНЦ РАН, 2018. — 184 с. Шавель С. А. Реактуализация социальной защиты пенсионеров: социологический анализ // Социальная защита и социальное страхование: баланс коллективной и индивидуальной ответственности: сб. науч. ст. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т социологии; редкол.: А. С. Шавель (гл. ред.) — Минск: Беларуская навука — 2018. — С. 13—29. Россия и Беларусь в начале XXI века: общество и экономика в зеркале социологии / колл, авт.; под ред. А. А. Шабуновой и С. А. Шавеля. — Вологда : ФГБУН ВолНЦ РАН, 2019. — 191 с. Рекомендации по формированию установок самореализации и закрепления молодежи в районах, наиболее пострадавших от аварии на ЧАЭС / С. А. Шавель, Е. В. Мартищенкова, Д. В. Назарова [и др.]. — Минск: Институт социологии НАН Беларуси, 2019. — 44 с. — ISBN 978-985-7246-02-1 Неэкономические факторы устойчивого развития общества / С. А. Шавель, В. Р. Шухатович, Н. А. Барановский; под общ. ред. С. А. Шавеля ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 364 с. — ISBN 978-985-08-2671-8. Социосферная стратегия развития общества. — Минск : Беларуская навука, 2022. — 387 с.
Крыніцы
Літаратура
Сяргей Аляксандравіч Шавель: доктар сацыялагічных навук [урадж. в. Гарнастаевічы Свіслацкага р-на]/ Гарнастаевіцкая сельская бібліятэка; склад. Н. П. Ігнатовіч. — Свіслач, 2011. — (Славутыя людзі зямлі Свіслацкай).
Спасылкі
Профіль на сайце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Памяти белорусского ученого-социолога Сергея Александровича Шавеля // Вологодский научный центр Российской академии наук
Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі