Універсітэт Святога Томаса () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Фрэдэрыктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка Гэта англамоўны каталіцкі бакалаўрскі ўніверсітэт, які прапануе ступені бакалаўра ў галіне мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук, адукацыі і сацыяльнай работы. Універсітэт прапануе таксама спецыяльнасці ў галіне крыміналогіі, журналістыкі, правоў чалавека, а таксама камунікацый і дзяржаўнай палітыкі. Ён вядомы сваёй выключнай увагай да гуманітарных навук і прыхільнасцю да сацыяльнай справядлівасці.

Вядомыя выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць прэм’ер-міністра Канады Браяна Малруні, прэм’ер-міністра правінцыі Нью-Брансуік Шона Грэма, федэральных і правінцыйных міністраў, прэлатаў, кіраўнікоў універсітэтаў, а таксама некалькі стыпендыятаў Родса.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады