Сарата () — рака ў Малдове і Украіне, упадае ў возера-ліман Сасык (Кундук). Даўжыня 120 км, плошча басейна 1250 км².
Гідраграфія Вярхоўі ў Малдове, затым цячэ ў Адэскай вобласці Украіны, пераважна па Прычарнаморскай нізіне. Даліна пераважна трапецападобная, схілы спадзістыя, разбіты ярамі і балкамі, шырыня даліны 1-2 км, глыбіня 40-50 м. Шырыня поймы 0,5 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках выпрастанае. Нахіл ракі 1 м/км. Асноўныя прытокі злева: Кіпчак, Бабэй, Джалар. Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Улетку перасыхае. Лядовае покрыва няўстойлівае, са студзеня да канца лютага — пачатку сакавіка.
Маюцца шлюзы, створана 2 невялікія вадасховішчы. Вада выкарыстоўваецца для арашэння.
Літаратура Сарата // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.
Катэгорыя:Рэкі Адэскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Малдовы