Дыктынавыя (Dictynidae) — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства .
Этымалогія Назва паходзіць ад — «павуцінне»
Апісанне Маюць 8 прыкладна аднолькавых па памеры вачэй, размешчаных у два паралельныя шэрагі. Пярэднія медыяльныя вочы цёмныя, астатнія светлыя. Галавагрудзі авальныя. Брушка падоўжана-авальнае, ззаду адносна завостранае. Пярэднія павуцінневыя бародаўкі шырока рассунутыя, Анальны грудок невялікі. Хеліцэры стромыя, у самцоў часта выцягнутыя і масіўныя, выкарыстоўваюцца пры спарванні для ўтрымлівання самкі. Членікі ног, як правіла, без шыпоў.
Экалогія Плятуць невялікія трохкутныя лоўчыя сеткі, якія звязаны са сховішчам сігнальнымі ніткамі. Сеткі размяшчаюць на галінах і лісці дрэў і кустоў, а таксама на сценах будынкаў. Здабычай з’яўляюцца дробныя двухкрылыя (мухі, цыкадкі).
Размнажэнне Спарваюцца вясной ці ў пачатку лета, зрэдку — восенню. Пасля спарвання самцы гінуць. Самка пляце белы лінзападобны кокан, які змяшчае некалькі дзясяткаў яец (ад 7 да 35). Могуць вырабляць некалькі коканаў, якія размяшчаюць у сховішчы адзін над адным і нярэдка маскіруюць староннімі часціцамі.
Моладзь вылупляецца на другой постэмбрыянальнай стадыі, таму спачатку не можа плесці сетак і карыстаецца лоўчай сеткай маці. Да самастойнага жыцця прыступаюць пасля першай лінькі.
Распаўсюджанне Сустракаюцца практычна паўсюдна.
Класіфікацыя Паводле Сусветнага каталога павукоў на жнівень 2017 года сямейства ўключае 616 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 55 родаў:
Літаратура
Roth, V.D. & Brown, W.L. (1975). Comments on the spider Saltonia incerta Banks (Agelenidae?). J. Arachnol. 3:53-56. PDF Архивная копия ад 5 жніўня 2019 на Wayback Machine
Катэгорыя:Сямействы павукападобных Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі