Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане () — канадская вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт у асноўным фінансуецца за кошт платы за навучання і прыватных ахвяраванняў і станам на 2022 год атрымлівае траціну свайго фінансавання ад урада правінцыі Альберта.
Універсітэт быў заснаваны ў 1921 годзе як Каледж «Канкордыя» лютэранскай царквой. З 1939 года ў каледж прымаліся ў тым ліку і жанчыны. У 1995 годзе назва была зменена на Альбертаўскі ўніверсітэцкі каледж «Канкордыя». У 2015 годзе ён быў пераўтвораны ва Універсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане пад спонсарствам лютэранскай царквы.
Структура Факультэт мастацтваў Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт менеджменту Факультэт адукацыі Факультэт магістратуры і аспірантуры
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады