Мікалай Канстанцінавіч Тало́чка (нар. ) — вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2000).
Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Баравуха 1 Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі (зараз у межах Наваполацка). У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1973—1976 гадах працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзеТолочко Николай Константинович // Сайт БДАТУ (зараз у складзе ААТ «Амкадор-Белвар»). У 1976—2004 гадах М. К. Талочка ў Інстытуце тэхнічнай акустыкі (да 1994 года — Віцебскае аддзяленне Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП)) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1991 года — загадчык лабараторыі кампазіцыйных матэрыялаў, у 1999—2002 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2002—2003 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара інстытута). У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Адначасова ў 1996—2000 гадах працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2004—2008 гадах загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава. З 2008 года М. К. Талочка працуе ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (у 2008—2018 гадах прафесар кафедры тэхналогіі металаў, з 2018 года — прафесар кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу).
Навуковая дзейнасць М. К. Талочка аўтар больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, 2 даведачных выданняў, 1 навукова-папулярнай кнігі, каля 120 артыкулаў у навуковых часопісах, 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Навуковыя працы па фізіцы і тэхналогіі працэсаў крышталізацыі і спякання, лазернай апрацоўкі матэрыялаў, па вырошчванні крышталёў, атрыманню металічных літых, керамічных і кампазіцыйных матэрыялаў, фармацэўтычных крышталічных рэчываў, нанасуспензій. Тэарэтычна абгрунтаваў кластэрны механізм зародкаўтварэння і росту крышталёў.
Сярод апублікаванага: Кристаллизация единая и многоликая / Н. К. Толочко; [редактор В. В. Клубович] — Мн. : Навука і тэхніка, 1990. — 86, с. : ил. ; 20 см. — 1750 экз. — ISBN 5-343-00604-3; Методы выращивания кристаллов из растворов / В. В. Клубович, Н. К. Толочко ; Академия наук Белорусской ССР, Витебское отделение Института физики твердого тела и полупроводников — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 295, с. : ил. ; 22 см. — ISBN 5-343-00706-6; Вторичное зародышеобразование в растворах / В. В. Клубович, Н. К. Толочко ; Академия наук Беларуси, Витебское отделение Института физики твердого тела и полупроводников — Минск : Навука и тэхніка, 1992. — 158, с. : ил., табл. ; 20 см. — ISBN 5-343-00944-1; Инновационная деятельность : слов.-справ. / В. М. Анищик, А. В. Русецкий, Н. К. Толочко; под ред. Н. К. Толочко — Минск : Изд. центр БГУ, 2006. — 175 с. — ISBN 985-476-400-1; Нанотехнологии и наноматериалы. Практикум : учебно-методическое пособие для студентов УВО по специальностям 1-74 80 07 «Технический сервис в агропромышленном комплексе», 1-74 80 08 «Техническое обеспечение хранения и переработки сельскохозяйственной продукции» / БГАТУ, Кафедра технологий и организации технического сервиса; [сост. Н. К. Толочко]. — Минск : БГАТУ, 2021.
Зноскі
Літаратура
На очередном рубеже. В 2 кн. Кн. 2. БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета / Н. В. Казаровец, И. Н. Шило, В. П. Степанцов, М. А. Прищепов, В. Н. Дашков, С. А. Морозов; под ред. В. П. Степанцов. — Мн.: Бонем, 2009. — 175 с.: ил., фото. — ISBN 978-985-663-040-1:
Спасылкі Толочко Николай Константинович // Сайт БДАТУ Толочко Николай Константинович // База патентов Беларуси Толочко Николай Константинович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Николай Константинович Толочко // World Scientists Rankings 2024
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў