Джон Грэйвс Сімка (; , Катэрстак, Англія — , Эксетэр, Англія) — афіцэр брытанскага войска і першы лейтэнант-губернатар Верхняй Канады (1791—1796). Заснавальнік горада Ёрк (цяпер — Таронта) у Канадзе.
Сімка спрыяў укараненню ў Канадзе такіх традыцыйных брытанскіх інстытутаў, як: суд прысяжных, агульнае права і права на нерухомасць. Вядомы таксама тым, што з яго дапамогай было адменена рабства ў Верхняй Канадзе (1810) — раней чым ва ўсёй Брытанскай імперыі (1834).