У красавіку 2024 года на дзяржавы Персідскага заліва абрынуўся моцны дождж, выклікаўшы паводкі па ўсім рэгіёне. У некалькіх краінах за дзень выпала амаль гадавая колькасць ападкаў.

Фактары Рэгіён Персідскага заліва славіцца гарачым і сухім надвор’ем. Аднак у папярэднія гады пачасціліся моцныя дажджы, якія цягнулі за сабой паводкі. Адной з прычын гэтага стала выкарыстанне ўладамі ААЭ штучнага дажджу. Іншым фактарам стала змяненне клімату.

Уздзеянне стыхіі 15 і 16 красавіка прайшлі моцныя дажджы і навальніцы, якія прывялі да вялікай паводкі.

У ААЭ зафіксавана рэкордная дзённая колькасць ападкаў, што перавышае метэаралагічныя даныя з пачатку вядзення ўліку ў 1949 годзе. Найбольшая колькасць ападкаў была зафіксавана ў раёне Хатм-аль-Шакла ў Аль-Айне — 254,8 мм. Акрамя таго, у Рас-эль-Хайме і Аль-Айне зафіксаваны апоўзні. Праз стыхію парушана водазабяспячэнне, меліся перабоі з інтэрнэтам і электрычнасцю.

Спынілася праца метро Дубая, прыпынены міжгароднія аўтобусныя зносіны.

На тэрыторыі Бахрэйна ў сярэднім за 48 гадзін выпала 67,6 мм ападкаў.

У Катары з-за непагадзі зачыніліся школы і грамадскія будынкі.

Дождж таксама прайшоў на паўднёвым усходзе Ірана, ва ўсходняй правінцыі Саудаўскай Аравіі і па Кувейту.

Ахвяры У Амане ахвярамі стыхіі сталі 19 чалавек. У ААЭ ад паводкі загінуў адзін чалавек.

Рэакцыя Генеральны сакратар Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) Хісейн Таха выказаў спачуванні ахвярам паводкі.

Гл. таксама Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024) Заўвагі

Катэгорыя:Паводкі Катэгорыя:Паводкі 2024 года Катэгорыя:Красавік 2024 года