Уінсарскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінсар у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Гэта самы паўднёвы ўніверсітэт Канады. Універсітэт быў зарэгістраваны ўрадам правінцыі Антарыа ў 1962 годзе. Ядром установы стаў каталіцкі Успенскі каледж, заснаваны ў 1857 годзе, які ў 1919–1953 гадах дзейнічаў як філіял Заходне-Антарыйскага ўніверсітэта, а затым як незалежны Успенскі ўніверсітэт. З 1963 года ён дзейнічае як дзяржаўны ўніверсітэт пад цяперашняй назвай.
Факультэты Мастацтва і сацыяльна-гуманітарных навук Права Адукацыі Медсястрынства Інжынерыі Бізнесу Кінетыкі чалавека Прыродазнаўчых навук Магістратуры і аспірантуры
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады