Ян Пянкальскі (1687, Свідчыцы — 1749) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Пянкальскіх герба «Адрованж»Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім / Зміцер Юркевіч // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / [укладальнікі: А. І. Бокун, А. У. Унучак, Ю. А. Бачышча]. — Мінск. — 2018. — Вып. 3. — С. 197―209. Нарадзіўся ў Свідчыцах у 1687 годзе ў сям’і Стафана Пянкальскага (пам. 1735), віленскага лоўчага, і яго першай жонкі Алены з Цадроўскіх. Ахрышчаны 29 мая ў капыльскім зборы.

Віленскі лоўчы з 1738 года і самай сваёй смерці ў 1749 годзе.

Пахаваны 10 чэрвеня 1749 года ў Капылі.

Сям’я У шлюбе з Сузанай Кацярынай з Краінскіх (1700—1750) меў дзяцей:

Аляксандра Тадора. Нарадзілася ў Котах, ахрышчана 9 трайня 1740 г. у Слуцкім кальвінскім зборы. Па ўсёй верагоднасці, Тадора да 1761 года знаходзілася ў Койданаве на выхаванні ў сваёй бабкі, Кацярыны з Баржымоўскіх Краінскай. Бабка Адама Міцкевіча. Сымон (пам. 1794), магчыма, пераняў урад лоўчага віленскага па смерці бацькі. Ян Станіслаў, ахрышчаны 17 мая 1738 года «ў сябе» ў Мядзведцы. Багуслаў Казімір, ахрышчаны 19 лютага 1738 года. Ганна. Сузана была пахавана 25 лютага 1750 года ў Капылі.

Ян Катэгорыя:Лоўчыя віленскія