Індраварман I (, IX стагоддзе — 890) — уладар Кхмерскай імперыі (877—889).

Пасмяротнае імя — Ішваралака ().

Біяграфія

Да 877 года — уладар княства Індрапура, якое размяшчалася на паўночным захадзе сучаснай Камбоджы.

Пасля гвалтоўнай смерці Джаявармана III Індраварман, які даводзіўся яму стрыечным братам па жаночай лініі, стаў уладаром Камбоджы пад імем Індравармана I.

У сваё ўладарства ўладкаваў і аздобіў сталіцу дзяржавы таго часу — горад , значна палепшыў яго водазабеспячэнне, пабудаваўшы вялікае вадасховішча () з астраўным храмам .

Таксама вялікую ўвагу надаваў храмаваму будаўніцтву. Першым з кхмерскіх уладароў пабудаваў храмы прысвечаныя сваім сапраўдным і ўяўным продкам і папярэднікам (комплекс з шасці храмаў, тым ліку ) і ўвёў культ абагаўлення ўладароў — дадаў боскі дэтэрмінатыў да імя кожнага.

Быў жанаты з прынцэсай Індрадзеві, якая па жаночай лініі паходзіла ад цара . Дынастычны шлюб уключыў у дзяржаву старажытныя землі Бапнома, вобласці абапал Меконга і басейн ракі Мун.

Да часу яго смерці межы Кхмерскай імперыі на поўначы пашырыліся да Убона (сучасны Тайланд), а на поўдні да Пном Баянга, самага паўднёвага ўскрайку Камбоджы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі IX стагоддзя Катэгорыя:Кхмерская імперыя