Невадскі ўніверсітэт у Лас-Вегасе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Парадайз у штаце Невада, ЗША.
Агульная характарыстыка Кампус плошчай 134 га знаходзіцца прыкладна за 2,6 км на ўсход ад Лас-Вегас-Стрып. Універсітэцкая школа права імя Уільяма С. Бойда з'яўляецца адзінай юрыдычнай школай у штаце Невада. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША ўніверсітэт выдаткаваў 83 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, заняўшы 165-е месца ў краіне.
Структура Школа комплексных медыцынскіх навук Школа архітэктуры Школа грамадскага здароўя Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж прыгожых мастацтваў Вышэйшы каледж Ганаровы каледж Каледж гасціннасці Школа журналістыкі і вывучэння СМІ Каледж вольных мастацтваў Школа музыкі Каледж прыродазнаўчых навук Каледж гарадскіх спраў Школа дзяржаўнай палітыкі і лідарства Школа аховы навакольнага асяроддзя і грамадскіх спраў Школа сацыяльнай працы Дэпартамент камунікатыўных даследаванняў Дэпартамент крымінальнай юстыцыі Школа медыцыны Школа бізнесу Школа стаматалогіі Школа медсястрынства Школа права
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Невада
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Невады