Абу-ль-Хасан Алі ібн Хілал (), больш вядомы як Ібн аль-Баваб () — каліграф і ілюстратар, які жыў у часы праўлення дынастыі Буідаў. Меркавана памёр каля 1022 года ў Багдадзе.
Біяграфія Паходзіў з беднай сям’і. Яго імя літаральна азначае «Сын брамніка». Вывучаў фікх і багаслоўе, быў вельмі пабожны, таксама аб аль-Бавабе казалі, што ён вывучыў Каран на памяць«Ibn al-Bawwab» [Biography], Encyclopedia Britannica, Online .
Вывучаў каліграфію разам з дачкой Ібн Муклы. Ібн аль-Баваб авалодаў усімі шасцю каліграфічнымі стылямі і палепшыў іх. Яшчэ пры жыцці дасягнуў шырокай славы і быў лёгка пазнавальны з-за сваёй доўгай барады. Вучні Ібн аль-Баваба перадалі яго стыль многім пакаленням каліграфаўRobinson, G., The Cambridge Illustrated History of the Islamic World, Cambridge University Press, 1996, p. 268.
За ўсё жыццё Аль-Бавваб стварыў 64 копіі Карана. Адна з самых лепшых гэтых копій была напісана шрыфтам райхан і захоўвалася ў стамбульскай мячэці , іншая — у ў ірландскім Дубліне. Апошняя была паднесена ў дар асманскім султанам Селімам I. Ібн аль-Баваб быў прызнаным майстрам каліграфіі, яго школа каліграфіі праіснавала аж да падзення Багдаду перад націскам манголаў — больш за два стагоддзі пасля яго смерці.
Уклад Адным з найбольш значных дасягненняў аль-Баваба лічыцца паляпшэнне каліграфічнага стылю аль-хат аль-мансуб («прапарцыйнае пісьмо»). Таксама ён унёс уклад у распрацоўку такіх стыляў, як райхан, таукі, насх і мухакак. З усіх копій Карана, створаных аль-Бавабом да нашых дзён захавалася толькі адна. Гэта самы ранні вядомы рукапіс, напісаны нахільным шрыфтам на паперыRobinson, F (ed.), The Cambridge Illustrated History of the Islamic World, Cambridge University Press, 1996, p. 286.
Катэгорыя:Каліграфы