«12-я няўда́ча» (, ) — індыйскі біяграфічны драматычны фільм на хіндзі 2023 года, рэжысёрам, прадзюсарам і сцэнарыстам якога стаў Відху Вінод Чопра. Фільм заснаваны на аднайменнай кнізе Анурага Патака 2019 года аб рэальнай гісторыі Маноджа Кумара Шарма, які пераадолеў крайнюю беднасць і стаў афіцэрам індыйскай паліцыі.

Фільм выйшаў у кінатэатрах 27 кастрычніка 2023 года.

Сюжэт Гісторыя вясковага хлопца з беднай сям'і, які спрабуе здаць экзамены для службы ў індыйскай паліцыі.

Рэакцыя Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў. На вэб-сайце агрэгатара рэцэнзій Rotten Tomatoes з 11 рэцэнзій крытыкаў 91% з'яўляюцца станоўчымі, з сярэднім рэйтынгам 6,8/10.

Спасылкі

«12th Fail» на Bollywood Hungama

Катэгорыя:Фільмы пра адукацыю Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года