Генадзь Сталяроў II (, нар. 1987, Мінск, БССР) — амерыканскі пісьменнік, падкастар, актуарый, лібертарыянец і трансгуманіст, аўтар, найбольш вядомы сваёй кнігай . Таксама ён мае іншыя працы, якія публікаваліся ў Інстытуце этыкі і новых тэхналогій, , Інстытуце Мізэса і на яго персанальным сайце / Сталяроў таксама ўзначальвае Трансгуманістычную партыю ЗША і Трансгуманістычную партыю Невады, а таксама працуе як Актуарый і страхавы рэгулятар у Невадзе.

Ранняе жыццё Сталяроў нарадзіўся і правёў некалькі першых гадоў свайго жыцця ў Мінске. Пасля міграцыі ў ЗША і прыняцця амерыканскага грамадзянства ён вучыўся ў каледжы Хілсдэйла (en, г. Хілсдэйлen, Мічыган), маючы спецыялізацыю па эканоміцы, матэматыцы і нямецкай мове. Роберт Мёрфі (en) назваў Сталярова лепшым студэнтам у Хілсдэйскім каледжы.

Кар’ера На пісьменніцкую дзейнасць Сталярова аказала вялікі ўплыў філасофія Айн Рэнд. Яго працы адносяцца да жанраў навуковая фантастыка, філасофскія эсэ, паэзія і навучальныя дапаможнікі. Ён таксама публікуе свае музычныя кампазіцыі і разам з яго былой жонкай, Вэндзі, вядзе серыю подкастаў пад назвай «G + W Audio Broadcasts».

У лютым 2014 Сталяроў пачаў краўдфандынгавую кампанію для збору сродкаў, каб бясплатна раздаць дзецям тысячу копій сваёй кнігі «Death is Wrong». У сваёй кнізе ён кажа, што смерць з’яўляецца праціўнікам і заклікае чытачоў дапамагчы адолець яе, выкарыстоўваючы тэхналогіі. Паводле старонкі кнігі на краўдфандынгавым сайце Indiegogo, заяўленая мэта сабраць 5000$ была перавышаная ў красавіку 2014.

Генадзь Сталяроў таксама уцягнены ў трансгуманістычную палітычную чыннасць. Ён з’яўляецца старшынёй Трансгуманістычнай партыі ЗША, якая выступае за развіццё тэхналогій падаўжэння жыцця і мае на кастрычнік 2018 года 1100 зарэгістраваных членаў. Згодна вэб-сайту партыі, сяброўства ў ёй не мае грашовага кошту. Сталяроў таксама генеральны дырэктар Трансгуманістычнай партыі Невады. У верасні 2018 ён выступіў спікерам на « Festival 2018» — адна з найбуйнейшых падзей года ў ЗША, прысвечаная прасоўванню тэхналогій падаўжэння жыцця.

Спасылкі  — персанальны сайт «The Rational Argumentator»

Катэгорыя:Лібертарыянцы Катэгорыя:Трансгуманісты