«Забіць перасмешніка» () - амерыканская драма 1962 года, экранізацыя аднайменнага рамана Харпер Лі. Галоўныя ролі выконваюць Грэгары Пек, Мэры Бэдэм і Філіп Олфард.

Сюжэт Дзеянне адбываецца ў выдуманым мястэчку Мэйкомб, штат Алабама. Атыкус Фінч - аўдавелы юрыст, які выхоўвае дваіх дзяцей. Атыкус прызначаны абараняць у судзе чорнага Робінсана, абвінавачанага ў згвалтаванні белай дзяўчыны.

Акрамя тэмы расавых праблем на Поўдні, гэта гісторыя пра тое, як двое дзяцей з фантастычнага свету робяць першыя крокі ў зусім іншы свет - падлеткаў, дзе фармуюцца такія паняцці, як адказнасць, справядлівасць і спачуванне ў процівагу сацыяльнай і расавай няроўнасці.

Узнагароды Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (Грэгары Пек) Прэмія «Оскар» за лепшую працу мастака — ч/б фільм Прэмія «Оскар» за лепшы адаптаваны сцэнар (Гортан Фут) Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю (драма) — (Грэгары Пэк)

Амерыканскі інстытут кіно

100 найлепшых амэрыканскіх фільмаў за 100 гадоў  — № 34 10 лепшых амерыканскіх фільмаў AFI у 10 класічных жанрах  — #1, жанр —10 лепшых судовых драм 100 гадоў лепшай музычнай музыкі да амерыканскіх фільмаў  — #17

Спасылкі