Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Чыка () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Чыка ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1887 годзе як адна з прыкладна 180 нармальных школ, заснаваных урадамі штатаў у ХІХ стагоддзі для падрыхтоўкі настаўнікаў для дзяржаўных школ. Некаторыя з іх зачыніліся, але некаторыяз часам сталі дзяржаўнымі каледжамі ў пачатку ХХ стагоддзя і дзяржаўнымі ўніверсітэтамі ў канцы ХХ стагоддзя. Гэта другі старэйшы кампус у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 126 праграм атрымання ступені бакалаўра, 35 праграм магістратуры. Гэта афіцыйна іспанамоўная ўстанова.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі Каледж паводніцкіх і сацыяльных навук Каледж бізнесу Каледж камунікацый і адукацыі Каледж інжынерыі, камп'ютарных навук і будаўнічага менеджменту Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук Школа медсястрынства Школа мастацтваў Школа адукацыі Школа сацыяльнай працы
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі