Эдзіт Пітэрс (; поўнае імя — Эдзіт Арлін Каталана-Пітэрс, Edith Arlene Catalano-Peters); , , Каліфорнія, ЗША — , Лос-анджэлес) — джазавая спявачка, удзельніца папулярнага трыа Peters Sisters. Вядомая шырокаму колу гледачоў па фільме «Утаймаванне свавольніка» у ролі Мамі.
Біяграфія Эдзіт Пітэрс у 40-60-я гады выступала ў трыа Peters Sisters у кабарэ-шоў. У 70-я з вялікім поспехам выступала сольна ў Італіі. Выступала на тэлебачанні Швейцарыі ў джазавым шоу-сэйшэне, прысвечаным Луі Армстрангу і Хогі Кармайклу. Упершыню з’явілася ў музычнай камедыі Alì Babà va in città 1937 разам з сёстрамі ў эпізодах. Здымалася ў ЗША, Італіі, Іспаніі, Францыі і ФРГ.