«Барсаліна» () — гангстарскі фільм Жака Дэрэ з удзелам Алена Дэлона і Жана-Поля Бельмандо.
Здымкі праходзілі восенню 1969 года ў Марселі.
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў Марселі ў 1930-х гадах. Два хуліганы — Франсуа Капэла і Рок Сіфрэдзі спрабуюць кантраляваць нелегальны бізнэс, у тым ліку прастытуцыю. Пасля кароткай бойкі з-за прастытуткі яны становяцца вернымі сябрамі.
Яны выконваюць некалькі дробных даручэнняў для аднаго з бандыцкіх верхаводаў, але хутка яго забіваюць. Франсуа і Рок пачынаюць працаваць самастойна і бяруць пад свой кантроль усю арганізаваную злачыннасць горада. У фінале Франсуа Капэла збіраецца пакінуць крымінальную дзейнасць і з’ехаць у Італію разам са сваёй каханай, але гіне, расстраляны невядомымі гангстарамі. Сіфрэдзі падхоплівае яго на рукі. Апошняе, што Франсуа паспявае яму сказаць: «Вось бачыш, Рок… Удачы не існуе».
У ролях Жан-Поль Бельмандо — Франсуа Капэла. Ален Дэлон — Рок Сіфрэдзі Катрын Рувель — Лола Мішэль Буке — месье Рынальдзі Франсуаза Крыстаф — Сымона Эскаргель. Карын Маршан — мадам Рынальдзі Ніколь Кафан — Жынет Жульен Гіёмар — Сымон Боккас Марыё Давід — Марыё Даніэль Івернэль — камісар Фанты Мірэй Дарк — прастытутка Элен Рэмі — Лідзія Жак Лафай — аўстрыйскі баксёр Ханс Петрус
Узнагароды і намінацыі Намінацыя на прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі: Лепшы замежны фільм — «Францыя, Італія». Намінацыя на прэмію «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю 1970 года.
Катэгорыя:Фільмы Францыі 1970 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1970 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1970 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Францыі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове