«Блеф», варыянт назвы — «Блеф — гісторыя махлярства і падманшчыкаў» () - італьянская крымінальная камедыя 1976 года з Адрыяна Чэлентана і Энтані Куінам у галоўных ролях. За ролю ў гэтым фільме Чэлентана атрымаў нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід дзі Данатэла».
Сюжэт Дзеянне фільма разгортваецца прыкладна ў пачатку 1930-х гадоў у Францыі.
Фатальная прыгажуня Бель-Дзюк (кіраўнік мафіі і ўладальніца казіно) мае даўнія стасункі і прэтэнзіі да знакамітага аферыста Філіпа Бэнга, які адбывае пакаранне за кратамі. Філіп Бэнг вырашае збегчы па дарозе праз вентыляцыю ў туалеце для зняволеных, але, на шчасце ці не, замест яго збягае іншы ашуканец, якога завуць Фелікс. Прыняўшы яго за Бэнга, падручныя Бель-Дзюк адвозяць яго на яе яхту, дзе пасля гульні выкрываецца падман. Фелікс таксама сустракае чароўную незнаёмку, якая знікае ў тое ж імгненне, як ён яе ўбачыў, пакідаючы для яго кветку лілеі. Для таго каб паквітацца з Філіпам, Бель-Дзюк са сваімі падручнымі бандытамі прымушае жуліка, якога завуць Фелікс, арганізаваць уцёкі Філіпа Бэнга з турмы.
Уцёкі атрымаліся, але парачка аферыстаў заадно падманвае і Бель-Дзюк, знікнуўшы прамаакурат з-пад яе носа. Высвятляецца, што і Філіп Бэнг, у сваю чаргу, не супраць адпомсціць ёй. Для гэтага ён задумвае грандыёзную містыфікацыю, не горш за покерны блеф.
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1976 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1976 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове