Фаво́ркі () — традыцыйны літоўскі, польскі і нямецкі () кандытарскі выраб з бездражджавога цеста.

Апісанне Гатуюць фаворкі на вялікія святы, найчасцей у карнавал, тлусты чацвер, запусты ці на аўторак перад Папяльцовай серадой. Маюць выгляд складзенай кукарды, салодкі смак.

Прыгатаванне Цеста на фаворкі павінна змяшчаць пшанічную муку, багата жаўткоў ці яек, крыху масла ці маргарыну, цукар, спірт ці воцат для разрыхлення.

Цеста раскатваюць, складаюць і зноў раскатваюць некалькі разоў, пакуль не выйдуць паветраныя бурбалкі. Пазней ахалоджанае цеста наразаюць на прамавугольнікі з надрэзамі пасярэдзіне. Праз іх складзеныя напалам палоскі скручваюць у падабенства „кукарды“ і смажаць у кіпячым шмальцы альбо алеі. Выніковае печыва павінна атрымацца далікатным і крохкім.

Гл. таксама Хрушчы

Спасылкі Рэцэпт польскіх фаворкаў

Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Нямецкая кухня Катэгорыя:Пячэнне Катэгорыя:Мучныя кандытарскія вырабы Катэгорыя:Смажанне ў фрыцюры Катэгорыя:Велікодная ежа