Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч (, в. Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся 26 жніўня 1949 г. ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёнаДавідовіч Мікалай Уладзіміравіч.
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры, потым працаваў фізруком у Бялыніцкай школе. Пасля службы ў войску на Далёкім Усходзе вярнуўся ў Бабруйск.
У 1973 г., пакінуўшы па ўласнай ініцыятыве пасаду інструктара фізкультуры райсавета «Дынама», быў прыняты літсупрацоўнікам газеты «Рабочы», якая выдавалася на Бабруйскім дрэваапрацоўчым аб’яднанні. Тады ж Давідовіч стаў студэнтам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1994—2003 гг. галоўны рэдактар газеты «Трыбуна працы». З 2004 г. — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» па Бабруйску.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Жыве ў Бабруйску.
Узнагароды Мікалай Давідовіч узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава (у намінацыі «Проза») абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэміі Саюза прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь (1999 г.) за кнігу «Клічу ў будучыню», прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў (2000 г.), прэзідэнцкім стыпендыятам у галіне мастацтва і літаратуры (2002 г.).
Творчасць Аўтар больш як дзесяці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы, сярод якіх «Квецень маёй вясны», «Я выбіраю Бабруйск», «Слухаю і раздумваю», «Вугал зроку» і іншыя. У 2017 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» надрукавана кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў «Падрэзанае крыло».
Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў.
Адрэдагаваў знойдзены дзённік камандзіра разведгрупы «Сямерка» Мікалая Варожышчава, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна, і выдаў яго пад назвай «Па радыёграме — у Быхаўскі раён», тое ж зрабіў і з нататкамі жыхара мястэчка Баркалабава Быхаўскага раёна Віктара Куляшова, выпусціўшы кнігу «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю».
Бібліяграфія
«Чыстыя крыніцы» (Магілёў, 1993) «Клічу ў будучыню» (Бабруйск, 1996) «Между жизнью и смертью» (Мазыр, 1998) «Слухаю і раздумваю» (Мазыр, 2001) «След жыцця» (Мазыр, 2003) «На перакрыжаванні дарог» (Мінск, 2008) «Квецень маёй вясны» «Я выбіраю Бабруйск» (Бабруйск, 2009) «Вугал зроку» (2010) «Прыдняпроўе — край талентаў» (Мінск, 2014) «Да запаветнага берага» (Бабруйск, 2015) «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю» (?) «Па радыёграме — у Быхаўскі раён» (?) «Падрэзанае крыло» (Мінск, 2017)
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Рэспубліка»