Куртамы́шскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Куртамыш.

Геаграфія Куртамышскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Мішкінскім, Юргамышскім, Кетоўскім, Прытабольным, Звярынагалоўскім, Цалінным і Альменеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3950 км², што робіць яго другім паводле велічыні раёнам вобласці.

Гісторыя Куртамышскі раён быў утвораны ў 1924 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 28350 чалавек. Рускія (95,2 %) складаюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца казахі (2,5 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці