МАЗ-5432 — сямейства савецкіх і беларускіх седлавых цягачоў з колавай формулай 4 × 2. Машыны выпускаюцца на Мінскім аўтамабільным заводзе з 1981 года.

Гісторыя 19 мая 1981 года на галоўным канвееры быў сабраны першы седлавы цягач МАЗ-5432. Аўтамабіль абсталёўвалі рухавіком ЯМЗ-238Ф (V8, 14,86 л) магутнасцю 280 к.с. Грузападымальнасць цягача складала да 21 тоны, поўная маса да 34 тон. Ад папярэдніх мадэляў аўтамабіль адрозніваўся новай кабінай з вялікім спальным адсекам, абсталяваннем і наяўнасцю папярочнага стабілізатара ў пярэдняй падвесцы. У многіх афіцыйных крыніцах гэты дзень і прынята лічыць пачаткам серыйнай вытворчасць мінскіх велікагрузаў новага (трэцяга) пакалення. Аднак вытворчасць сямейства МАЗ-6422/5432 пачалася ў 1978 годзе менавіта і з мадэлі 6422. І больш за тое, хоць першы серыйны МАЗ-5432 і сышоў з галоўнага канвеера ў афіцыйнай абстаноўцы, але сабраны ён быў, як і іншыя грузавікі новага сямейства, у вопытна-эксперыментальным цэху завода, дзе зборка гэтых грузавікоў працягвалася да сярэдзіны 1980-х, пакуль нарэшце яны не занялі галоўны зборачны канвеер МАЗа.

У верасні 1983 года Мінскі аўтамабільны завод узнагародзілі залатым медалём Плоўдзіўскага міжнароднага кірмашу за аўтацягнік МАЗ-5432 з паўпрычэпам МАЗ-9397.

У 1985 годзе на змену МАЗ-5432 прыйшоў седлавы цягач МАЗ-54322 з больш камфартабельнай кабінай. У 1988 годзе да яго дадалася мадэль МАЗ-54321, якая атрымала новыя рухавікі ЯМЗ-8421 і ЯМЗ-8424 магутнасцю 360 і 425 к. с. У тым жа годзе пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай МАН (MAN), чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўсталяваныя на цягачы МАЗ-54326. Тады ж пачалі вырабляць МАЗ-54323 з рухавіком ЯМЗ-238б магутнасцю 300 к. с..

Поўная маса адзіночнага аўтамабіля складае 16-25 т, аўтацягніка — да 44 тон.

thumb|МАЗ-5432 з абноўленай кабінай У пачатку 90-х гадоў завод мадэрнізаваў аўтамабілі сямейства МАЗ. З’явілася абноўленая кабіна з новымі фарамі, новай панэллю прыбораў. З часам былі мадэрнізаваны пярэднія восі, заднія састы, рама і тармазная сістэма.

Навінкай у гэтай серыі стаў выпушчаны ў 1998 годзе седлавы цягач МАЗ-543208 з новым рухавіком класа Еўра-2 ЯМЗ-7511 (мадэрнізаваны ЯМЗ-238) у 400 к. с.

У сярэдзіне 2000-х гадоў у аўтамабіляў сямействаў МАЗ-5432 (4 × 2) і МАЗ-6422 (6 × 4), якія з’яўляюцца лідарамі па аб’ёме вытворчасці.

Крыніцы

Літаратура А. Виноградов. Минскому автозаводу 60! // Грузовик Пресс : журнал. — 2004. — № 9. В. Васильев. Первенец из семьи «СуперМАЗов» // Грузовик Пресс : журнал. — 2006. — № 5.

Спасылкі Сайт МАЗ-MAN

Катэгорыя:Цягачы МАЗ Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1981