МАЗ-5340 — сямейства беларускіх буйнатанажных грузавых аўтамабіляў чацвёртага пакалення, якія выпускаюцца на Мінскім аўтамабільным заводзе з 2002 года. Машыны сталі пераемнікамі сямейства папярэдняга (трэцяга) пакалення МАЗ-5337, шмат у чым аналагічныя ім і выпускаюцца паралельна з імі.

МАЗ-5340, як і мадэлі папярэдніх пакаленняў МАЗ-500, МАЗ-5335, МАЗ-5336 і МАЗ-5337, вырабляецца як у выглядзе шасі, так і ў выглядзе бартавых цягачоў. Тэхнічна існуе магчымасць кіраваць транспартным сродкам у камплекце з прычэпам ў якасці аўтацягніка поўнай масай да 45 тон.

Крыніцы

Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2020-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2002 5340