З 24 па 25 снежня 2023 года ў штаце Плато (Нігерыя) адбылася серыя ўзброеных нападаў.
Ход падзей Штат Плато з’яўляецца адным з самых небяспечных рэгіёнаў краіны. Менавіта тут разгарнуўся канфлікт паміж народамі фулані (жывёлагадоўцы) і берома (фермеры). У красавіку 2022 года, а таксама ў кастрычніку і лістападзе 2023 года край ахапіла хваля масавых забойстваў.
У снежні 2023 года ў 20 вёсках у раёнах Бакоса і Баркін-Ладзі адбыліся напады мясцовых бандытаў. Баевікі былі добра ўзброены і арганізаваны, атакаваўшы з лясных баз у суседніх штатах. Падчас акцыі загінула 200 чалавекAprès les massacres du « Noël noir », le centre du Nigeria en deuil réclame justice.
Нігерыйская армія неадкладна пачала ў раёне ваенную аперацыю з мэтай выявіць нападнікаў.
Напады выклікалі абурэнне мясцовага насельніцтва. Жыхары патрабавалі справядлівасці і дзяржаўнай абароны. Губернатар Плато Калеб Мутфванг асудзіў гвалт. Amnesty International заклікала правесці незалежнае расследаванне. Міжнародная супольнасць, у тым ліку ААН, АС, ЕС і ЗША, выказалі асуджэнне і прапанавалі падтрымку.
Хоць ні адна групоўка не ўзяла адказнасць за напад, аднак пад падазрэнне трапілі апалчэнцы-фалані.
Гл. таксама Масавыя забойствы ў Замфары (2022)
Заўвагі
Катэгорыя:Снежань 2023 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Бандыцкая вайна ў Нігерыі Катэгорыя:Падзеі 24 снежня Катэгорыя:Падзеі 25 снежня